Да вытокаў душой дакрануўшыся

03.12.2018
Пад такой назвай 2 снежня адбылося справаздачнае мерапрыемства Карцэвіцкага СДК, прысвечанае году малой Радзімы з удзелам навучэнцаў астановы адукацыі


Пралогам свята сталі “Вячоркі”,на якія ўсіх прысутных запрасілі гаспадар з гаспадыняю (Бязушка Дз. І Крыварот І.) Гаманлівыя суседкі, Каліноўская В. і Гегеня Дз., дарэчы, выпускніцы нашай школы,уздымалі не раз на смех глядзельную залу. Вясковы балагур –Несцерка (Павел Крыварот) сыпаў жартамі і цікавымі гісторыямі. Цудоўна справіліся з ролямі суседзяў Таццяна Гаціла і Фёдар Хандагоў. Народныя песні і частушкі ўдала выконвалі вучні 5-6 класаў,удзельнікі драматычнага гуртка. А вясёлая “Лявоніха” ў выкананні, як навучэнцаў школы,так і былых вучняў, выклікала шчырыя апладысменты і добрыя ўражанні. Не абыйшлося і без самых маленькіх удзельнікаў – навучэнцаў 3 класа Гегеня А, Цвірко Д ,Казловай Дз. і 2 класа Гегеня У. Яны ўспомнілі жартоўныя дражнілкі, за якія зарабілі цукеркі ад Несцеркі.
Затым свята прадоўжылася вялікай канцэртнай праграмай,ў якой прынялі удзел лепшыя салісты-вакалісты: Куніцына А., Мовчан К., Гаціла Т., Верыга А., Шумейка К, Якавец К., Вініцкая А., Гегеня А. і мн.інш. У выкананні самых маленькіх ўдзельнікаў праграмы, вучняў пачатковых класаў была прадсаўлена казка “Мядовая хвароба” Міколы Гамолкі.

Галоўны вынік мерапрыемства - кожны чалавек павінен любіць свой родны куточак і ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве.
На прыканцы свята вялікую ўдзячнасць выказала загадчык Карцэвіцкага СДК усім удзельнікам, бацькам, прысутным і асабліва ДУА Карцэвіцкая СШ за дапамогу ў арганізацыі і цеснае супрацоўніцтва.