Урок па тэме “Раздзяляльны мяккі знак і апостраф”

16.03.2023
Згодна з планам правядзення дэкады адкрытых урокаў, у 5 класе ладзіўся ўрок па тэме “Раздзяляльны мяккі знак і апостраф”. Мэта ўрока: фарміраваць уменне правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа, вымаўлення слоў з раздзяляльным мяккім знакам і апострафам. Удасканальваць уменні выбару арфаграмы, каменціравання і абгрунтавання правапісу слоў. Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу. На ўроку выкарыстоўваліся такія формы работы, як франтальная, індывідуальная, калектыўная.

На ўсіх этапах урока рэалізоўваўся прынцып сувязі тэорыі з практыкай (выпрацоўка лінгвакультуралагічнай і камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў). Увага на ўроку надавалася рабоце з тэкстам, што спрыяла развіццю пісьменнасці, агульнакультурнай і чытацкай кампетэнцыі.

Падчас правядзення фізкультхвілінкі вучні маглі не толькі адпачыць, пазнаёміцца з беларускімі тэатрамі, іх рэпертуарам, але і ўставіць літары ў своеасаблівых афішах.

На працягу ўрока вучні змаглі віртуальна наведаць тэатр, пазнаёміцца з тэатральнай тэрміналогіяй.

Напрыканцы ўрока былі падведзены вынікі, выстаўлены адзнакі, было патлумачана дамашняе заданне.

У падарунак аб “уроку ў тэатры” вучні атрымалі тэатральныя атрыбуты: дзяўчынкі – вееры, хлопчыкі – бабачкі.