Флаер-фэст "Прыгажосць беларускай мовы"

22.02.2023
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай выхавання цікавасці да вывучэння роднай мовы і культуры маўлення цікава і займальна ў 4 класе прайшоў флаер-фэст "Прыгажосць беларускай мовы". Навучэнцы з задавальненнем працавалі над стварэннем флаераў з выявамі кветак і даведаліся, як чароўна гучаць іх назвы па- беларуску: браткі, касач, валошка, вяргіня, шыпшына. У канцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам.