Дзень роднай мовы

21.02.2023
У Дзень роднай мовы ў ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа” прайшла акцыя “Гаворым па-беларуску”. Навучэнцы 9 класа віншавалі вучняў і настаўнікаў са святам, раздавалі эмблемы Дня. Для вучняў 5-6 класа ладзіўся моўны квэст “І роднае слова люблю я”, у ходзе якога гульцы на пэўнай станцыі адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, малявалі. У першым этапе конкурсу перамогу трымала каманда “Агеньчыкі” 5 класа. Але напрыканцы мерапрыемства каманда 6 класа “Валошкі” адыграла некалькі балаў. У выніку перамагла дружба. У фае ўстановы адукацыі дзейнічала выстава “Свята роднай мовы”