Урок "Прысвячэнне ў вучні"

28.09.2022
28 верасня у 1 класе прайшоў урок пад назвай "Прысвячэнне ў вучні". Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па розных станцыях. Настаўнік Булло Л.М. прапаноўвала першакласнікам цікавыя заданні: вучні адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, вылічалі, успаміналі герояў казак, малявалі. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўныя, уважлівыя. У канцы мерапрыемства кожны вучань атрымаў медаль "Прывітанне, 1 клас!" і салодкі падарунак. На мерапрыемстве прысутнічалі і мамы першакласнікаў.