Цікавая сустрэча. Гісторыя сям'і Вальчык

18.05.2022
У кожнай сям'і ёсць падзеі, даты, імёны людзей, памяць аб якіх перадаецца з пакалення ў пакаленне. Чалавек толькі тады можа звацца чалавекам, калі памятае сваіх продкаў. У вучняў 3 класа адбылася цікавая сустрэча з Вальчык С.Г. (бабуляй Еўдакімава Я.), якая расказала пра лёс некалькіх пакаленняў сям'і Вальчык. Дзеці с захапленнем слухалі яе аповед, разглядалі фотаздымкі мінулых часоў і адшуквалі знаёмыя твары на стэндах школьнага музея. На прыканцы сустрэчы Станіслава Георгіеўна зазначыла, што важна ведаць гісторыю сваёй сям'і, бо гісторыя краіны складаецца з гісторыі асобных людзей.