Фестываль паэзіі "Голасам свайго пакалення"

30.04.2022
29 красавіка ў рамках 6-га фестывалю паэзіі "Голасам свайго пакалення" прайшоў конкурс чытальнікаў "Чытаем Паўлюка Пранузу". Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў спаборнічалі 17 канкурсантаў. Ацэньвала выступленне хлопцаў і дзяўчат кампетэнтнае журы. Па выніках конкурсу Уладзіслаў Гегеня за выступленне з вершам пра вайну "Бязлюдна, сумотна" атрымаў дыплом 2 ступені і каштоўны падарунак. Падрыхтавала Уладзіслава настаўніца нямецкай мовы Плакса Н.Н.