Калектыўная справа "Ведай, каб жыць!"

05.03.2022
Класная гадзіна ў 2 класе прайшла ў форме калектыўнай справы "Ведай, каб жыць!" Дэвіз мерапрыемства - "Ведаем правы, разумеем абавязкі, усведамляем адказнасць..." Падчас дыспуту "Што - ЗЛО? Што - ДАБРО?" пасля праслухоўвання казкі абмеркавалі, якія ўчынкі асуджаюцца, а якія - ухавляюцца. Круглы стол з элементамі квэст-гульні "Я, закон, дружба" спрыяў фарміраванню прававой дасведчанасці. Настаўнік Гаціла Л.В. у займальнай форме расказала вучням аб іх правах і абавязках, пераканала ў тым, што закон патрабуе кожнага быць адказным.