Свята роднай мовы

24.02.2022
З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў шляхам уключэння ў інтэрактыўнае ўзаемадзеянне, выхавання паважлівых адносін да моўнай і літаратурнай спадчыны беларусаў 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у квэсце "Свята роднай мовы". У пачатку мерапрыемства вядучыя расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята. А далей 2 каманды атрымалі канверты з загадкамі. Словы-адгадкі падказалі вучням, куды трэба накіравацца, каб выканаць заданне.

У час гульні каманды наведалі школьны музей, бібліятэку, кабінеты рускай і беларускай мовы. На кожным этапе іх чакалі цікавыя заданні: прыдумаць сваю казку па прапанаваных словах, адгадаць загадкі і знайсці прадметы, якія названы словамі-адгадкамі, з частак скласці прыказкі, перакласці словы з рускай на беларускую мову. За правільна выкананае заданне ўдзельнікі гульні атрымлівалі словы, з якіх у фінале склалі выказванні пра мову. Школьны бібліятэкар Гаціла С.А. прадставіла літаратурныя навінкі на беларускай мове.