Дзень роднай прыказкі

19.01.2022
У рамках правядзення Тыдня моды "Па-беларуску" 19 студзеня прайшоў Дзень роднай прыказкі". Вучні ўспомнілі, што ў гэтых трапных выказваннях назапашана народная мудрасць. Таго, хто ведае шмат прыказак, называюць кемлівым, разумным чалавекам. Прапанаваныя вучням народныя выслоўі неабходна было патлумачыць і размеркаваць на 4 групы ў залежнасці ад тэматычнай прыналежнасці. Кожны пагадзіўся, што прыказкі, якія захаваліся з далёкіх часоў, не страцілі сваю актуальнасць у 21 стагоддзі.