Кніжная выстаўка “Маё.Наша.Беларускае.”

19.01.2022
У школьнай бібліятэцы ўстановы адукацыі дзейнічае кніжная выстаўка “Маё.Наша.Беларускае.” Выстава напамінае навучэнцам аб духоўных каштоўнасцях беларускага народа, аб матэрыяльных здабытках беларускай культуры, аб жыццёвым і творчым шляху знакамітых сыноў Бацькаўшчыны. Знаёмства і вывучэнне народных традыцый – гэта частка культурнай спадчыны для падрастаючага пакалення беларусаў.