Міні-экскурсія ў школьны краязнаўчы музей “Беларускі ручнік – повязь часоў”

18.01.2022
У рамках праекта “Мой край, мой лёс – мая Айчына!” 18.02.2022 прайшла міні-экскурсія ў школьным краязнаўчым музеі “Беларускі ручнік – повязь часоў”. Удзельнікі экскурсіі навучэнцы 6 класа даведаліся аб тым, што ручнік адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух і памкненні. Знакамі арнаменту, абрадавай сілай і вобразнай мовай мастацтва ручнік вядзе нястомны дыялог культуры мінуўшчыны і будучыні нашай роднай Беларусі.