Тэматычнае мерапрыемства "Дзень беларускай казкі"

17.01.2022
У рамках рэалізацыі раённага грамадзянска-патрыятычнага праекта "Мой край, мой лёс - мая Айчына!" у ДУА "Карцэвіцкая сярэдняя школа" 17 студзеня з тэматычнага мерапрыемства "Дзень беларускай казкі" пачаўся Тыдзень моды "Па-беларуску". Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гаціла І.У. нагадала малодшым школьнікам пра асаблівасці фальклорных казак, іх віды, а вучні ўспомнілі сваіх любімых герояў.