Мы-адзіны народ! Мы- краіна адна!

17.09.2021
Самы вялікі скарб, які маем мы, беларусы, – гэта мір. Нашы прадзеды, дзяды, бацькі адстаялі незалежнасць нашай беларускай зямлі. А сёння ўжо мы нясем адказнасць за нашу з вамі будучыню, за будучыню нашых дзяцей, за будучыню Беларусі. Несумненна – толькі разам мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь назаўсёды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам! Са святам нас усіх, паважаныя сябры! 17 верасня, сумесна з Карцэвіцкім СДК адбылася канцэртная праграма "Мы-адзіны народ! Мы- краіна адна! Вялікі дзякуй, вам, маленькія артысты і вялікія таленты нашай Бацькаўшчыны: Кулага Карыне,Бірузовай Вікторыі,Мовчан Кацярыне,Куніцынай Анастасіі,Гегеня Уладзіславу,Крывашэеву Арсенію,Новікавай Кацярыне,Букато Віталіне,Мовчан Соф'і,Цвірко Дар'і,Бубен Аліне,Маславай Наталлі і інш.