Выстава-агляд да 90-годдзя з дня нараджэння У.Караткевiча

30.11.2020
26 лiстапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пісьменнік вызначыўся ў сваёй творчасці і як паэт, і як драматург, і як майстар гістарычнай прозы. Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам, адзначаюцца глыбінёй. Даўно ўвайшлі ў школьную праграму "Зямля пад белымі крыламі", "Каласы пад сярпом тваім", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Сівая легенда". У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава-агляд да 90-годдзя з дня нараджэння У.Караткевiча.