Чытаем па-беларуску

02.11.2020
Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць, чытаць па-беларуску. Менавіта так і зрабілі вучні ўстановы адукацыі разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Н.А.Кульчыцкай.