Дзень роднай мовы

21.02.2020
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння! Усё залежыць ад нас, усё залежыць ад жадання кожнага з нас!