Вечар школьных сяброў!

01.02.2020
Кожны год у першую суботу лютага ў школах нашай краіны гучыць званок і на парозе аказваюцца не хлапчукі і дзяўчынкі, а зусім дарослыя самавітыя мужчыны і прыгожыя дамы. Гэты дзень завецца Днём сустрэчы выпускнікоў, калі даўно скончыўшыя школу вучні, развітаўшыся з юнацкасцю, зноў прыходзяць у родныя сцены, каб убачыць знаёмыя твары, пабачыць таго, з кім сядзеў 10 гадоў за адной партай, уручыць кветкі і абсыпаць словамі падзякі любімага класнага кіраўніка і настаўнікаў.