Віншуем!

22.01.2020
З мэтай развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці з 2 па 13 снежня 2019 года прайшоў раённы этап конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў раёна. Работа Н.А. Кульчыцкай “Мароз Іванавіч” адмечана дыпломам 2 ступені. Віншуем Наталлю Анатольеўну. Жадаем творчых дасягненняў і далейшых перамог!