Конкурс па беларускай мове "БУСЛІК"

15.01.2020
Гульня-конкурс «Буслік» праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу могуць быць усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.