Калядная праграма "Скрадзеныя Каляды" у музейным комплексе "Дукорскі маёнтак"

02.12.2019
Каляды і Новы год усё бліжэй і бліжэй. У паветры ўжо лунае настрой свята, падарункаў, выканання жаданняў! Пара б ужо падумаць, дзе як след адпачыць. 24 снежня запрашаем вучняў і бацькоў наведаць калядную праграму "Скрадзеныя Каляды" у музейным комплексе "Дукорскі маёнтак". Вас чакае батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", калядаванне разам з Механошам, дзе Вы самі станеце сапраўднымі калядоўшчыкамі і апынецеся ў ролі Казы і Мядзведзя , пошук каляднай зоркі , абавязкова падарунак ад Траскуна і пачастунак. Таксама падчас праграмы будзе магчымасць пакатацца ў брычцы, наведаць перакулены дом і рамесныя майстэрні. Кошт экскурсіі: 32 рублі. Па ўзнікаючых пытаннях звяртацца да настаўніка беларускай мовы і літаратуры Н.А.Кульчыцкай.